Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.02.24

Літаратурна-музыкальная гасцёўня «Квітней, родная мова» ў ДУА “Муравільская сярэдняя школа”

Літаратурна-музыкальная гасцёўня «Квітней, родная мова» ў ДУА “Муравільская сярэдняя школа”

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў дзяржаўнай установе адукацыі «Муравільская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна» адбылася літаратурна-музыкальная гасцёўня «Квітней, родная мова».

Падчас мерапрыемства вядучыя пазнаёмілі прысутных з гісторыяй свята, звярнулі ўвагу на неабходнасць захавання беларускай мовы як нацыянальнага скарбу. Удзельнікі гасцёўні чыталі вершы, спявалі песні на роднай мове, адгадвалі загадкі-жарты. Мерапрыемства спрыяла выхаванню любові і павагі да роднай мовы, сваёй культуры, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова.

Раздзелы сайта