Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

29.03.2018

У аздараўленчым лагеры “Рамонак” ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Касцюковічы” у рамках Дня паэзіі прайшла літаратурная гадзіна «Слава кніжцы беларускай"

29 сакавіка ў аздараўленчым лагеры “Рамонак” ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Касцюковічы” у рамках Дня паэзіі прайшла літаратурная гадзіна «Слава кніжцы беларускай", прысвечаная Году малой Радзімы. Мэты дадзенага мерапрыемства:  абуджэнне цікавасці дзяцей да роднай мовы, фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці вучняў, выхаванне павагі да беларускай мовы.

Каманды «Вяселка», «Крынічка», «Праменьчык» разам з выхавацелямі Ясенка А.М. і Максіменка М.М. адправіліся ў завочнае падарожжа па краіне роднай мовы. У ходзе мерапрыемства рабяты паўтарылі беларускі алфавіт, правілы беларускай арфаграфіі. Падарожнічалі па розных абласцях Беларусі, наведалі знакамітыя месцы: Белавежскую пушчу, Мірскі замак, Браслаўскія азёры, Буйніцкае поле, Гомельскі цырк і нават пабывалі ў Нацыянальнай бібліятэцы, дзе ўзгадалі гісторыю стварэння першай беларускай кнігі, пазнаёміліся з творамі паэтаў-землякоў. Дзеці чыталі вершы, складалі прыказкі і прымаўкі, адгадвалі загадкі, рэбусы, удзельнічалі ў конкурсе скарагаворак. Была арганізавана выстава кніг беларускіх пісьменнікаў.

Спадзяемся, што нашы выхаванцы, дзякуючы беларускім кнігам, будуць заўсёды шанаваць і любіць родную мову.

Разделы сайта