Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

05.03.2018

Годам малой радзімы

Годам  малой радзімы

Кожны народ ведае гісторыю сваёй краіны, шануе культуру,

створаную стагоддзямі, захоўвае традыцыі. 

Фарміраванне пачуццяў нацыянальнай прыналежнасці, павагі да сваёй айчыны неабходна пачынаць з выхавання  любові да сваёй сям’і, любові і павагі да сваёй малой  Радзімы, яе гісторыі.  

2 сакавіка 2018 года ў дзяржаўнай установе адукацыі  “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.Касцюковічы”  адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае Году  малой радзімы, ўдзельнікамі якога былі кіраўнікі ўстаноў адукацыі, работнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму, метадысты ДУА “Касцюковіцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет”.

Гасцям былі прадстаўлены матэрыяты з вопыту работы выхальнікаў  дзіцячай дашкольнай ўстановы  па тэме “ Гісторыя горада Касцюковічы”, ў якую увайшлі альбомы “Вуліцы горада”, “Знакамітыя людзі ўчора і заўтра”, “Архітэктура горада ўчора і сёння”, “Чым славіцца горад Касцюковічы”,  “Грозныя гады ваенных выпрабаванняў”, “Народныя промыслы”, “ Мой горад Касцюковічы” і інш.Прадстаўлен лэпбук “Мая Радзіма Касцюковічы”, у змест якога ўваішлі  дыдыктычныя гульні як на рускай, так і на беларускай мовах (”Найди орнамент”, “Разрезные картинки”, “Знайдзі герб і сцяг”, “Найди  достопремечательности нашего города”), а таксама настольная гульня “Вандраванне па гораду Касцюковічы”.

З мэтай знаёмства  са славутасцямі  роднага горада рэалізаваны даследчы праект на тэму: “Славутасці роднага горада”, аўтарамі якога  сталі выхаванцы сярэдней группы дашкольнага ўзросту. Прадуктам даследчага праектаз’явіўся– турыстычны праспект “Запрашаем ў горад Касцюковічы”.

 

Мерапрыемствы, прысвечаныя Году малой радзімы, працягнулася ў дзяржаўнай установе адукацыі  “Сярэдняя школа №4 г.Касцюковічы”.  Вучні разам з настаўнікамі сустрэлі гасцей у адпаведнасці з беларускімі традыцыямі.  

У рамках плана мерапрыемстваў па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы былі прадстаўлены выставы –прэзентацыі  літаратурнай гасцёўні   “Шляхам Я.Купалы – шляхам Я.Коласа”, малюнкаў  “Нашы ілюстрацыі да твораў беларускіх пісьменнікаў”,  лістовак, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы,  віншаванак “Віншуем па-беларуску”,  Інформ-дайджэст  “Гарады Беларусі”, фотовернісажу  “Фарбы прыроды роднага краю”. З мэтай  далучэння маленькіх беларусаў да жывога, трапяткога,  беларускага слова ў школе рэалізуецца  арт-праект “Залацінкі роднай мовы”.  

На працягу 2017/2018 навучальнага  года ў школе праводзіцца конкурс на лепшы фотаздымак краявідаў Бацькаўшчыны пад дэвізам “Мой чароўны беларускі край, бацькаўшчына светлая мая…” На фотавернісажы  былі прадстаўлены лепшыя фотаздымкі, на якіх родны горад, малюнкі прыроды, жывёлы нашага краю. У кожным малюнку прасочваецца любоў да Касцюкоўшчыны.

Акрамя гэтага, госці  наведалі кабінет беларускай мовы і літаратуры, дзе настаўніца беларускай мовы і літаратуры   Касцянкова Ніна Паўлаўна  правяла ўрок-роздум “Пявучая родная мова” і пазнаёміла з адукацыйным асяроддзем і магчымасцямі  кабінета.

Вось на такой высокай ноце пачаў сваю работу выяздны савет аддзела адукацыі, спорту  і турызму Касцюковіцкага райвыканкама. У працяг тэме на савеце залухалі пытанне “Аб вывучэнні дзейнасці устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Кастюковіцкага раёна па забеспячэнні якасці арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.

Разделы сайта