Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Отчет о проведенных мероприятиях

15.02.2025

Мерапрыемства “Роднай мовы пералівы”

Мерапрыемства “Роднай мовы пералівы”
У свеце вельмі многа розных моў, але толькі адна з іх родная. Менавіта
яна для чалавека самая прыгожая, любімая і дарагая. І кожны год 21 лютага ў
Міжнародны дзень роднай мовы людзі прызнаюцца ў любові да матчынага
З мэтай фарміравання нацыянальнай свядомасці, патрыятызму і любові
да Радзімы, захавання мовы як культурнай спадчыны 15 лютага ў ДУА
“Тупічынская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна” з вучнямі пачатковых
класаў праведзена мерапрыемства “Роднай мовы пералівы”. Вучні
пазнаёміліся з гісторыяй паходжання свята, з беларускімі асветнікамі,
прачыталі вершы, прысвечаныя нашай роднай беларускай мове. Затым
навучэнцы прынялі ўдзел у конкурсах: “Размінка”, “Загадкі”, “Рассыпаныя
прыказкі”, “Перакладчык”, “Закончыце сказы”, “Шыфравальшчык”. Дзеці
адгадвалі беларускія загадкі, тлумачылі прыказкі, да рускіх слоў падбіралі
беларускія адпаведнікі. Удзельнікі з гонарам расказвалі аб тым, што ім у
спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і
паэтычная, мова бацькоў і дзядоў, вялікі нацыянальны скарб. Скончылася
мерапрыемства чытаннем верша Уладзіміра Карызны “Песня аб родным”.

Разделы сайта