Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.01.2025

20.01.2025г. на базе ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Касцюковічі» адбылося пасяджэнне РВМА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Фарміраванне і развіццё функцыянальнай адукаванасці вучняў на ўроках як найважнейшая ўмова павышэння якасці адукацыі”

З мэтай удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па фарміраванні функцыянальнай адукаванасці вучняў 20 студзеня на базе ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Касцюковічі» адбылося пасяджэнне РВМА па тэме “Фарміраванне і развіццё функцыянальнай адукаванасці вучняў на ўроках як найважнейшая ўмова павышэння якасці адукацыі”. На пасяджэнні разледжаны наступныя пытанні: “Формы, метады і прыёмы фарміравання і развіцця чытацкай адукаванасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры”, “Выкарыстанне інавацыйных форм і метадаў інтэнсіфікацыі навучання на ўроках беларускай мовы і літаратуры як інструмент фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў”, “Патэнцыял інструментаў візуалізацыі тэксту ў развіцці метапрадметных кампетэнцый вучняў як асновы функцыянальнай адукаванасці”. Настаўнікі прадставілі матэрыял з навуковага боку і падзяліліся асабістым вопытам работы. У межах практычнага блоку настаўнікі ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Касцюковічі» падрыхтавалі літатратурна-музыкальную кампазіцыю “Зямля пад белымі крыламі”. Завершылася метадычнае мерапрыемсва кансультацыяй“Творчыя прыёмы па фарміраванні асобасных і метапрадметных кампетэнцый на ўроках беларускай мовы і літаратуры”.

Разделы сайта