Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Новости

15.06.2023

Інфрармацыйны чай «Бібліякомпас. Кнігі-юбіляры» ў ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Касцюковічы»

Кніга, як і чалавек, мае дату нараджэння – год, калі яна ўпершыню была апублікавана. І, канешне, у кніг бываюць юбілеі. Такой падзеі ў біяграфіі вядомых кніг была прысвечана інфрмацыйная гадзіна «Бібліякомпас. Кнігі-юбіляры», якая прайшла ва ўстанове. Падчас мерапрыемства была прапанавана мультымедыа прэзентацыя пра славутыя кнігі, якія ў бягучым годзе адзначаюць свой юбілей. У матэрыяле прэзентацыі была прадстаўлена інфармацыя аб тым, што ў гэтым годзе святкуе сваё 500-годдзе славутая паэма М. Гусоўскага «Песня пра зубра», у якой выявілася імкненне сярэдневечнага паэта паслужыць сваёй Айчыне – распавесці   свету аб яе гісторыі, велічы і славе, скласці гімн свайму краю, яго прыродзе, мужнай і шчодрай душы народа.

         Яшчэ адным юбілярам у гэтым годзе з’яўляецца п’еса Я.Купалы «Паўлінка», з дня першай публікацыі якой споўнілася 110 год. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, што з п'ес Купалы«Паўлінка» мае самую багатую сцэнічную гісторыю. Першая чытка яе адбылася на наступны ж дзень пасля завяршэння твора, а першая пастаноўка ўжо праз паўгода. «Паўлінка» і сёння - візітоўка беларускай тэатральнай сцэны.

У гэтым годзе спаўняецца 100 год з дня першай публікацыі знакамітай паэмы Я. Коласа «Новая зямля», якая з’яўляецца першай беларускай буйнай ліра-эпічнай паэмай, у якой адлюстравана жыццё беларускага сялянства канца XIX — пачатку XX стагоддзяў.

Напрыканцы мерапрыемства вучні ўзгадалі ўжо вядомыя ім творы Купалы і Коласа, дэкламавалі іх вершы і ўрыўкі з паэм.

Разделы сайта