Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

25.02.2023

Інтэлектуальная гульня “Слова роднага сэрцам краніся…” ў ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Касцюковічы”.

З мэтай развіцця пазнавальнай актыўнасці і маўленчай культуры вучняў, іх творчых і інтэлектуальных здольнасцей, фарміравання ўмення працаваць у камандзе, выхавання пачуцця любові і павагі да роднай мовы 21 лютага ў школе прайшла інтэлектуальная гульня “Слова роднага сэрцам краніся…”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Правядзенне мерапрыемстваў такога кшталту ў нашай школе стала ўжо добрай традыцыяй.

         У гульні прынялі ўдзел каманда настаўнікаў “Вучым” і каманда вучняў “Вучымся”. Гульня складалася з 9 тураў “Размінка”,”Шарада”, “Словаведы”, “Крылатая паштоўка”,”Знаўцы беларускага фальклору”, “Слова трапнае і дасціпнае”, “Веру – не веру”, “Прадоўжы твор”, “Натхненне”, у ходзе якіх удзельнікам неабходна было адгадаць загадкі, зрабіць пераклад рускіх слоў на беларускую мову, пазнаць фразеалагізм па малюнку, сабраць “разабраныя” прыказкі і прымаўкі, узгадаць працяг беларускіх вершаў і самім паспрабаваць скласці паэтычнае чатырохрадкоўе з прапанаванай рыфмы. Гульцы цудоўна справіліся з заданнямі, выявіўшы добрае веданне і правілаў правапісу беларускай мовы, і жанраў беларускага фальклору, і вершаў беларускіх паэтаў. З невялікай перавагай перамогу атрымала каманда настаўнікаў “Вучым”.

Сустрэча падчас гульні з цікавымі заданнямі і пытаннямі, з творчымі рашэннямі гэтых пытанняў стварыла пазітыўную атмасферу на мерапрыемстве і падаравала прысутным добры настрой.

Разделы сайта