Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

03.11.2022

Дзень беларускай літаратуры ў ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Касцюковічы”

 Трэцяга лістапада ў рамках святкавання 140-годдзя Якуба Коласа і Янкі Купалы ў школе прайшоў Дзень беларускай літаратуры. Вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў «Чытаем Коласа і Купалу разам». На працягу гадзіны дзеці чыталі вершы Коласа і Купалы. А пакуль журы выбірала лепшых, вядучыя  правялі віктарыну, прысвечаную жыццю і творчасці пісьменнікаў. Усе ўдзельнікі конкурсу былі ўзнагароджаны прызамі. Мерапрыемства выклікала у вучняўвялікую зацікаўленасць да творчасці беларускіх песняроў.

Вучні 5-7 класаў адправіліся ў падарожжа па казках Коласа “Найлепшы знаўца казак”. У конкурсе прынялі ўдзел дзве каманды “ Волаты” і “Зубры”. Удзельнікам былі прапанаваны наступныя конкурсы : “Інтэлект-лато”, “Знаёмства”, “Чарадзейная палата”, “Казачны ланцужок”, “Запытанка”, “Чароўная скарбонка”, “Казачнае люстэрка”. Вуням трэба было па пачатку пазнаць казку, скласці выслоўе, дапамагчы казачным героям. Перамогу атрымала каманда”Волаты”.

Для вучняў 7-9 класаў адбылося мерапрыемства “Радзімы верныя сыны”, якое мела сваёй мэтай выхаванне цікавасці да жыцця і творчасці беларускіх песняроў, да гісторыі роднай літаратуры, павагі да роднай мовы. Падчас мерапрыемства вядучыя знаёмілі ўдзельнікаў з асноўнымі вехамі жыцця і творчасці пісьменнікаў, гучалі іх вершы, урыўкі з празаічных твораў. Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем дэкламавалі раней вывучаныя творы.

Янка Купала і Якуб Колас – сапраўды народныя паэты, без якіх немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру і навогул культуру нашага народа. Гэтыя імены заўжды будуць жыць у памяці людзей многіх і многіх пакаленняў беларусаў.

Разделы сайта