Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.09.2022

Літаратурная сустрэча “Мова як сродак захавання духоўнай культуры беларускага народа” у ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Касцюковічы”

22 верасня ў школе ў рамках тыдня беларускай мовы прайшло мерапрыемства, прысвечанае беларускаму паэтычнаму слову. На ім адбылася сустрэча вучняў 10 – 11 класаў з членам саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, паэтэсай Наталляй Азаранка і ўдзельнікамі народнага аматарскага аб’яднання “Літаратурная гасцёўня “Крынічка”.

Падчас мерапрыемства вучні мелі магчымасць пазнаёміцца з самымі значнымі старонкамі біяграфіі і творчасці паэтэсы–зямлячкі, а таксама адным з апошніх яе твораў – паэмай “Ад радзімічаў да Касцюковічаў”, у выразным чытанні якой прынялі актыўны ўдзел. Вучні і настаўнікі з задавальненнем слухалі узнёслыя і пранікнёныя радкі твораў Наталлі Азаранка аб беларускай мове, аб родным краі і яго гістарычным мінулым. Лірычны настрой свята быў падтрыманы і відэакліпам, які быў зняты паводле песні, аўтарам слоў якой з’яўляецца паэтэса.

Са сваімі паэтычнымі творамі пазнаёмілі слухачоў кіраўнік народнага аматарскага аб’яднання “Крынічка” Ірына Коршунава і паэтэса Таццяна Леаненка.

Напрыканцы мерапрыемства Наталля Пятроўна звярнулася да прысутных, пажадала ўсім здароўя і поспехаў, а таксама сказала аб неабходнасці берагчы і шанаваць родную беларускую мову.

Разделы сайта