Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.07.2019

Знайсці сабе справу на малой радзіме…

Выбар прафесіі - важны крок у жыцці кожнага чалавека. Прафесія чалавека свайго роду лёс, таму варта вызначыць час, каб грунтоўна і загадзя яе планаваць.

Кіруючыся фразай “Знайсці сабе справу на малой радзіме”,   з мэтай прафесійнай арыентацыі падрастаючага пакалення і ў рамках Года малой радзімы, навучэнцы і выхаванцы лагера працы і адпачынку ДУА “Сярэдняя школа №4 г. Касцюковічы” вырашылі як мага бліжэй пазнаёміцца з прафесіямі, якія запатрабаваны на Касцюкоўшчыне, каб абраць прафесію, вывучыцца і вярнуцца на малую радзіму спецыялістам.

Пунктам нашага падарожжа быў Беларускі цэментны завод. На тэрыторыі завода нас сустрэла, Іна Вячаславаўна Мамчанка, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце, кадраваму забяспячэнню і быту. Звярнуўшыся да падлеткаў,   Іна Вячаславаўна папярэдзіла: “Галоўнае пры выбары прафесіі быць упэўненым, што праца прынясе чалавеку радасць, бо праца займае вялікае месца ў жыцці. Дзякуючы працы людзей, багацее краіна, а каб багацела краіна, трэба з душой працаваць і любіць свой завод, як любяць яго на сённяшні дзень працаўнікі”.

Іна Вячаславаўна пачала сваю размову з гісторыі ўзнікнення завода, паказала нам макет завода   і запрасіла праехаць у горны цэх, (кар’ер “Высокае”), дзе пачынае свой шлях будучы цэмент - а дакладней, мергель - карысны выкапень, з якога пры перапрацоўцы і атрымліваецца цэмент. Стоячы ля кар’ера, хлопчыкі і дзяўчынкі “убачылі” працу горнага інжэнера, геолага, праекціроўшчыка, экскаватаршчыка, вадзіцеля пагрузчыка, вадзіцеля цеплавоза, мантажніка.  

Далей,   мы наведалі іншыя цахі, даведаліся, што тут вырабляецца 17 відаў цэменту і пазнаёміліся з прафесіямі абпальшчыка, кантралёра, аператара, будаўніка, укладчыка-упакоўшчыка і многімі іншымі.

Цікава ведаць, што бацькі нашых навучэнцаў працуюць на заводзе, а гэта вельмі важна,   бо дзеці з дзяцінства знаёмяцца з прафесіямі завода. А яшчэ мы даведаліся, што на заводзе існуюць 57 спецыяльнасцей, і завод дае мэтавыя накіраванні на навучанне,   ды яшчэ асобая ўвага надаецца маладым спецыялістам, ахове законных інтарэсаў у сферы прафесійнай дзейнасці.

Дзякуем Іне Вячаславаўне за цікавую экскурсію і ўпэўнены, што некаторыя з нашых навучэнцаў праз некалькі гадоў   папоўняць працоўны калектыў Беларускага цэментнага завода.

Вярнуўшыся ў школу, навучэнцы і выхаванцы пад уражаннем убачанага, доўга эмацыйна абмяркоўвалі важнасць і патрэбнасць   прафесій, з якімі пазнаёміліся.

Разделы сайта