Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

01.02.2019

Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай нацыянальнай культуры праз розныя формы фізкультурна-аздараўленчай работы".

Гэтай актуальнай тэме было прысвечана раённае вучэбна-метадычнае аб’яднанне кіраўнікоў фізічнага выхавання ўстаноў дашкольнай адукацыі. Педагогаў гасцінна прымала дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці№1 г.Касцюковічы».Разам з выхаванцамі старэйшай группы кіраўнік фізічнага выхавання 1кваліфікацыйнай катэгорыі Блінкова Тамара Міхайлаўна запрасіла калег на  фізкультурны вольны час "Баязлівец не гуляе ў хакей", які яна правяла на беларускай мове. Выхаванцы замацавалі веды аб зімовых відах спорту, праявілі хуткасць, спрыт, сілу  у праведзеных эстафетах. Фізкультурны вольны час спрыяў выхаванню ўдашкольнікаў гонару за сваю Радзіму, патрыятычных пачуццяў ,а таксама  меў  пазнавальны  характар.

Кіраўнікі фізічнага выхавання прымалі актыўны ўдзел у дыялогу, у якім абмяркоўваліся эфектыўныя формы фізкультурна-аздараўленчай работы па далучэнні выхаванцаў да беларускай мовы і беларускай культуры.Педагогі паказалі свае веды беларускай мовы пры удзеле ў інтэрактыўнай гульні  “Размаўляй са мной па-беларуску”. Падзяліліся вопытам правядзення фізкультурных заняткаў па адукацыйнай вобласці "Фізічная культура" з выкарыстаннем беларускіх народных гульняў, карагодаў.Завяршылася раённае вучэбна-метадычнае аб'яднання кіраўнікоў фізічнага выхавання ўстаноў дашкольнай адукацыі рэфлексіяй у форме « Карусель».

Высокая ацэнка вынікаў праведзенага ўзаемадзеяння кажа пра тое, што пасяджэнне прайшло з карысцю для ўсіх прысутных.

 

Дзянісава Валянціна Іванаўна,метадыст ДУА "Касцюковіцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет", кантактная інфармацыя: Тэл.:78-045,

e-mail:roo@kostjukovichi.edu.by

Разделы сайта